Previous Entry Поделиться Next Entry
Разгон Мірнага Мітынга ў Менску.
Шэрая
by_dialog wrote in pressphoto_by
Сёння толькі разгон.





Ля КДБ на якое павесілі беларускі сьцяг. ЧЗ ляжаў побач згорнуты.















Адзін з правакатараў якія білі шкло. Я быў там адным з першых, і даю сто адсодкаў што гэта былі правакатары.
Пра гэта яшчэ і тут http://ak-bara.livejournal.com/534681.html





Пакуль меліцыянты беглі білі дубінкамі тых хто трапляўся пад руку, адзін мужык упаў і атрымаў кованым сапагом. Добра што яго выцягнулі.







Калі людзей пасяклі на часткі, яны прарываліся праз заднія кардоны, і атрылівалі палкамі па спінах і галавах, хто падаў білі нагамі.







Мяне там не вельмі любілі амапаўцы. Як зрэшты і ўсіх, хто з камерай.









Каробачкамі закрылі панараму для журналістаў і збівалі\ хапалі тых, хто застаўся ля дому ураду.



Тут яшчэ можна было штосці убачыць і сюды адразу ламануліся журналісты.


Праз паўхвііны. Жадаючых здымаць пінкамі выганялі.







Не дагнаў.







Жанчыны у АМАПе ? І што гэта за камплекты? Супраць молатава? Адчуваю яны дачакаюцца яго.











Выганяюць журналістаў, б'юць. Аднаго павалілі на сьнег.


Людзі сабраліся ля уваходу ў касьцёл. Ужо змоўк колакал, але яны сьпявалі і не сыходзілі. Сабакі білі ў шчыты спадзяючыся што яны сыйдуць самі. Не сыйшлі.

Я ганаруся, што ў Беларусі ёсць ТАКІЯ людзі. Якія выйдуць і наступны раз негледзячы ні на што.
Вялікі дзякуй ўсім хто быў, вы недаеце загінуць Беларусі.


  • 1
Плюта Михаил Васильевич ему дали 15 суток, его жену - Бусева Жанну Федоровну отпустили, дав штраф в 30 минималок. были в суде на семашко. они шли встретить дочь с сборов в австрии. до дочери так и не доехали. их забрали на немиге около 00.00, но написали что их забрали в 22.30.
Плюта Михаил Васильевич находится в Жодино!
помогите плз!!!

Звярніцеся да http://adelka.livejournal.com/262866.html

(Адэлька зараз недасяжна паспрабуйце дагрукацца сюды)
http://dasha-lis.livejournal.com/
скайп vosenskaja
тэлефон +375 29 655 30 13 (вэлком)

Я не зусім разумеў што здарылася можна напішыце калі ласка дакладней.




заўтра з 9 раніцы я на ўправе БНФ пакую рэчы, ну і ўласна перадаю каардынацыю хлопцам і дзеўкам, сама буду проста дапамагаць
заўтра шукаюцца людзі, якія паедуць у жодзіна (есьць мінімум 1 машына)
таксама чакаю ўсіх хто абяцаў прыйсьці
скідвайце інфармацыю па месцазнаходжаньні людзей і па атрыманых імі за дзень перадачах Дашы Ліс, Мна БНФ і мне. Дзякуй.

http://adelka.livejournal.com/263112.html

Разгон Мірнага Мітынга ў Менску

(Анонимно)
Спасибо за ценные фотографии! Эти впервые вижу.

Re: Разгон Мірнага Мітынга ў Менску

http://by-dialog.livejournal.com/313441.html там унізе лінк на шэраг рэпартажаў.

Женщина из омона! Иди вари борщ!

во сітуёвіна на апошняй - чэлу баявой формы не хапіла - прыйшлося ў парадку апранацца

Не, это ж типа «командир».
Он ещё призывал разойтись (;
и пометка есть на щите.

Стекла были разбиты до Ваших снимков. Посмотрите время и снимки здесь http://invizio.livejournal.com/#item669
http://invizio.livejournal.com/#item787
http://invizio.livejournal.com/#item1164

У вас час на фоціке правільна стаіць ?

Почти да. + 2 мин. Если будет вопрос по конкретному снимку или событию, то могу уточнить время снимка.

Хм, чытаў недзе што было 2 хвалі біцця. Я патрапіў на тую, калі пачалі казаць "мы ідзем у дом ураду" Напэўна гэтана і чакалі правакатары.

Ну, мне нравится :) На фото одни построения милиции, а в коментах к ним про жесткие избиения...и где они тогда эти избиения на снимках? :) Я думаю, если бы там на самом деле так сильно избивали, то у автору поста досталось бы не слабо и ему было бы не до съемок...а тут :)
Я не думаю, что с 2006г. действия милиции сильно поменялись, я лично присутствовал на тех акциях в марте и очень хорошо помню, что "отгребали" от милиции только те, кто сильно сопротивлялся и выпендривался.
И еще, хотел бы спросить у присутствовавших на площади 19 декабря, неужели перед разгоном толпы милиция в громкоговорители не предупреждала о незаконности мероприятия и не просила разойтись?

Паглядзіце ж відыё з мейсца падзей, я пад самы замес не патрапіў.

Яшчэ раз кажу я асабіста бачыў як павалілі на замялю аператараў расійскіх тэлеканалаў і замахіваліся дубінкамі, я бачыў як чалавека білі дубінкай калі першы раз прыбег амап, як яго пасля гэтага таго як ён упаў білі нагамі. Мне лянота пісаць відавочныя факты. Глядзіце відыё.

Я рознае відэа с Плошчы глядзеў амаль 2 ночы. Там амаль паўсюды бачна, як журналісты ўвесь час круцяцца вакол міліцыі з розных бакоў і ніхто яе не чапае. Чаму трапілі пад "раздачу" расійскія журналісты я не ведаю. Палітыка? :) Калі гэта было на самой справе, дык я тут на баку амапа дакладна :)))) Але я потым бачыў відэасюжэт на адным з расійскіх каналаў пра гэта. Там міліцыя пару разоў стукнула іх аператара...але аператар чамусьці да гэтага спрабаваў праціснуцца праз строй. На мой погляд - гэта яўная правакацыя. Таму атрымаў па заслугах. Дарэчы, міліцыя папярэджвала і журналістаў, каб тыя у мэтах бяспекі адыйшлі на патрэбную адлегласць ад натоўпу.
Тое што, кагосці білі на плошчы, гэта так, я бачыў гэта на відэа, але білі тых, хто супрацівіўся. Хто зыходзіў з плошчы, тых амаль і не чапалі. У асноўным каму пару разоў дубінкай заедуць, каму раз кулаком па мордзе, каго пару разоў нагой пнуць у бок - вось і ўся жорсткасць і гэта пры тым, што па справе, за супраціў.

http://reporter-ua.com/2010/12/20/video-spetsnaz-izbivaet-devushku-vo-vremya-aktsii-protestov-v-minske

Напрыклад відыё. Напэўна дзяўчынка якая ляжыць на зямлі настолькі моцна супраціўляецца што да яе трэба ужываць вось такую http://nn.by/?c=ar&i=47913 сілу.

Дадам што забаронена біць гумавымі дубцамі па галаве, у большасці людзей разбіта менавіта галава, на шматлікіх відыё бачна што бюць менавіта па галаве.


Ага, гэта самы жорсткі ролік, які я бачыў - міліцыя магла б і дазволіць людзям сысці самім з плошчы, паспяшаліся. У астатнім жа на вайне як на вайне. А што датычыцца той дзяўчыны, якой быццам бы раздрабілі нагу, я не вельмі веру ў тое, што міліцыя хапала і збівала людзей ужо па замежах плошчы. Ужо даволі шмат такіх гісторый у сетцы. Сюжэт аднолькавы. Але канешне, калі такое было на самой справе, то гэта я не адабраю, міліцыі тады трэба папрацаваць над сабой :)
Увогуле, ад такіх бессэнсоўных акцый прайгралі ўсе беларусы...нажаль :(

"А што датычыцца той дзяўчыны, якой быццам бы раздрабілі нагу, я не вельмі веру ў тое, што міліцыя хапала і збівала людзей ужо па замежах плошчы."

А вы напэўна не траплялі ў асяроддзе АМАПаўцаў бяз журналістаў ці сьведкаў, напрыклад ніколі не былі з імі ў аўтазаку сам насам, я праў?

У аўтазаку, дзякуй Богу, бываць не даводзілася ні разу :) Розум пакуль не даваў мне трапляць у такія сітуацыі :)

А.. як чалавек які быў там адказна заяўляў- міліцыя нічога не казала не ў гукаўзмацняльнік, не асабіста, з боку кандыдатаў у прэзідэнты былі шматлікія заклікі да міліцыі наконт перамоваў.

Сказалі што дамовіліся маўляў кандыдаты адлучаюць апаратуру амап не б'е людзей. як толькі адлучылася апаратура амап пайшоў у наступленне.

Казала. З боку вул. Маскоўскай да плошчы прыехаў спецыяльны МАЗ з гукаўзмацняльнікам і ўсіх папярэдзіў. Гэта робіцца заўседы. Але хтосці з мітынгуючых наляпіў на кабіну сцяг, пасля чаго МАЗ з'ехаў. І фотка такая дакладна ёсць у сетцы.
Каб усе мітынгуючыя разышліся адразу, то ніхто б іх і не чапаў :) А так у некаторых маладая кроў зайграла...:))

Але хтосці з мітынгуючых наляпіў на кабіну сцяг, пасля чаго МАЗ з'ехаў

Класна было пачуць гэта ад якога небудзь міністра бясьпекі "ну на наш МАЗ павесілі сьцяг таму мы былі вымушаны прыпыніць дзейнасць і з'ехаць на базу"

"каб усе мітынгуючыя разыйшліся адразу" каб напрыклад выбары не фалсіфіцыравалі то мітынгуючым не было б нагоды збірацца.

Пра МАЗ гэта я проста распявоў, што адбывалася, а не што МАЗ спужаўся сцяга :)
Справа міліцыі - папярэдзіць, а мітынгуючым самім вырашаць, што рабіць далей.

а у вас этой фотки http://pics.livejournal.com/by_dialog/pic/0034cyae
в оригинальном разрешении нет? уж очень хочу на обоину

  • 1
?

Log in